90 хвілін, два перапынкі, без удзелу гледачоў – так будуць выглядаць першыя тэледэбаты паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта ЗША Джо Байдэнам і Дональдам Трампам. Каманды кандыдатаў дамовіліся наконт умоваў сустрэчы, якая адбудзецца ў эфіры тэлебачання CNN.
Абодва кандыдаты павінны выступіць на аднолькавых трыбунах. Мікрафоны павінны быць адключаны, пакуль другі кандыдат выступае. Публікі ў студыі не будзе. Джо Байдэн і Дональд Трамп не змогуць узяць з сабой нататкі, але ім дадуць ручку, ліст паперы і бутэльку вады.
Дэбаты пройдуць 27 чэрвеня ў Атланце. Галоўнымі кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША з'яўляюцца 81-гадовы Байдэн і 78-гадовы Трамп.
IAR/нг